Титульная страница

 

                            

 

 

                                                                                                                                                                                                    

                                   

 

 

 

 

 

 

Дзяржаўная ўстанова «Вілейскі краязнаўчы музей» - гэта навуковы інстытут, галоўнай задачай якога з'яўляецца развіццё музейнай справы на Вілейшчыне, а таксама захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Вілейскага раёна.

 У сваёй штодзённай працы краязнаўчы музей забяспечвае выкананне такіх асноватворных задач і патрабаванняў, як мэтанакіраваны збор матэрыялаў і камплектаванне фондаў, іх захаванасць, навуковую апрацоўку і даследаванне рухомых помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры Вілейшчыны.

Вілейскі краязнаўчы музей быў заснаваны згодна Пастановы ЦК КПБ ад 30 лiпеня 1982 г., 7 мая 1985 года была створана і адчынена  для наведвальнікаў першая экспазіцыя.

Вілейскі музей размяшчаецца ў будынку, які з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.

Будынак пажарнай аховы, 1928 г.

У 2014 годзе будынак экспазіцыі музея была закрыты на капітальны рамонт і сёння мае сучасны, прывабны выгляд. Для наведвальнікаў у сувязі з адсутнасцю пастаяннай экспазіцыі, у музеі ладзяцца экспазіцыі часовыя. Так, з падтрымкі і дапамогі райвыканкама, у 2021 г. музей набыў новае экспазіцыйнае абсталяванне і з 1 верасня 2021 г. у будынку працуе новая часовая экспазіцыя "Лёс чалавека. У полымі часу”, якая складаецца з некалькіх рпздзелаў. Першы раздзел  знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Вілейшчыны ў часы ІІ Рэчы Паспалітай,  аб лёсах і падзеях, якія мелі месца падчас гэтага перыяду, аб яго наступствах і адлюстраваннях у сучасным жыцці.     

 

Другі раздзел - удасканалены і насычаны новымі, дагэтуль непаказанымі матэрыяламі з фондаў музея, - расказвае пра падзеі  Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945) на Вілейшчыне, дзе наведвальнікі могуць не толькі пазнаёміцца ​​з ваеннай гісторыяй, але і зрабіць невялікую фотасесію ў інтэрактыўнай зоне "Партызанская школа";

                

З красавіка 2022 г., дзякуючы падтрымцы райвыканкама, у рамках Года гістарычнай памяці быў адчынены раздзел "Генацыд беларускага народа". Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 г. распачала ўгалоўную справу па факту генацыда і зверстваў нацыстаў. Дзякуючы матэрыялам, якія былі перададзены імі ў музей, стала магчыма стварыць гэту частку экспазіцыі.

 

Раздзел уключае ў сябе гісторыю даваеннай Вілейшчыны, наступствы акупацыйнага рэжыму і новага парадку, а таксама расказвае пра тую памяць , якую сення нясуць нашчадкі тых гаротных часоў.

З 15 верасня 2023 г. з нагоды Года міру і стварэння, пры падтрымцы райвыканкама быў адчынены новы раздзел часовай экспазіцыі "Беларусь ХХІ ст" "Гонар Вілейскага краю" распавядае пра нашых землякоў, якія атрымалі вышэйшыя дзяржаўныя узнагароды, тых, хто сваёй працай і талентам славіць нашу краіну.

 

 

 

Адрас: 

г. Вілейка, пл.Свабоды, 1

Музей працуе з 10.00 да 19.00 

Выхадны: панядзелак

Тэлефон: 

+375(1771)- 5-41-47 (факс) –  навуковыя супрацоўнікі (Выставачная зала імя Н.Ю. Сілівановіча)
+375(1771)- 5-64-05 (факс) – дырэктар, 
навуковыя супрацоўнікі (будынак ДУ "Вілейскі краязнаўчы музей")

E-mail: museum@vileyka.gov.by

Як нас знайсці:

Ад аўтавакзала ці чыгуначнага вакзала
аўтобусы № 1,4 да прыпынку “Плошча Свабоды”
Таксама пешшу ад вакзалаў – 10 хвілін.